Штогод 25 сакавіка беларусы святкуюць Дзень Волі, або ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Але ці насамрэч мы ведаем, што адбывалася ў 1918 годзе, калі гэтая незалежнасць абвяшчалася? А што папярэднічала і прывяло да ўсіх тых падзеяў? На гэтыя пытанні ў сваім «Лікбезе па БНР» на YouTube-канале «Годна» апавёў папулярызатар гісторыі Цімох Акудовіч.