У лютым сярэдні налічаны заробак у Беларусі склаў 2743 рубля, што на 14 рублёў меней, чымся было ў студзені. Пры гэтым рэальныя заробкі яшчэ працягваюць расці, але ўжо ўдвая павольней у параўнанні з мінулым годам. Эканаміст Дзмітрый Крук растлумачыў «Белсату», што адбываецца, і сказаў, што будзе з заробкамі далей.