На што сходзім у пятніцу: на «Бутырку» ці на «П’яную Наташу»? Такі выбар паўстае перад менчукамі. Ні Lidbeer, ні «Солнцестояние» сёлета не чакаецца – сферу арганізацыі канцэртаў зарэгулявалі. Беларуская рада культуры не бачыць, каб ад стварэння цяжкасцяў прыватным канкурэнтам выйгравалі дзяржаўныя арганізатары.