рэпартаж

«Дыхай, кахай, жыві!» У Варшаве прайшла творчая сустрэча з паэткай Дзіянай Балыкай

Паэтка і драматургіня Дзіяна Балыка чытае вершы падчас творчай сустрэчы да Дня паэзіі ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Варшава, Польшча. 21 сакавіка 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Паэтка і драматургіня Дзіяна Балыка чытае вершы падчас творчай сустрэчы да Дня паэзіі ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Варшава, Польшча. 21 сакавіка 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У Міжнародны дзень паэзіі 21 сакавіка ў Варшаве адбылася творчая сустрэча з беларускай паэткай Дзіянай Балыкай. Аўтарка чытала вершы пра вясну, свабоду і каханне, разважала пра ролю паэзіі ў часы войнаў і болю. «Іншага часу ў нас не будзе», – сцвярджала паэтка. Вечарына, якая ладзілася ў Цэнтры беларускай салідарнасці, скончылася «вольным мікрафонам». «Белсат» пабываў на імпрэзе.