Gistoryi

«Проста ісці…» Паэтка Наста Кудасава – пра сваю новую кнігу, чацвёртую вясну ў эміграцыі і любоў да гдыньскіх пончыкаў

Паэтка Наста Кудасава. Крыніца: Наста Кудасава / Facebook
Партрэт паэткі Насты Кудасавай на вокладцы ейнае кнігі «Лірыка». Крыніца: Наста Кудасава / Facebook

На пачатку 2026 года ў Польшчы выйшла кніжка выбраных вершаў вядомай беларускай паэткі Насты Кудасавай – «Лірыка». Гэтая ейная сёмая паэтычная кніга, і трэцяя – выдадзеная ў эміграцыі. Але чакае сваёй чаргі яшчэ адзін зборнік – з новымі вершамі. У размове з «Белсатам» паэтка распавядае, чаму людзі плачуць, калі чытаюць яе вершы ўголас, і як на творчы працэс могуць уплываць гдыньскія пончыкі…