Gistoryi

Агара-3: Лукашэнка паміж санкцыямі і перамовамі – ці гатовы Захад ісці на кампраміс?

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламенту Марцін Гойсік, еўрадэпутат Дайнюс Жалімас, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і вядоўца праграмы Ганна Любакова. Скрыншот: Белсат
Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламенту Марцін Гойсік, еўрадэпутат Дайнюс Жалімас, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і вядоўца праграмы Ганна Любакова. Скрыншот: Белсат

На фоне візіту спецпасланніка ЗША ў справе Беларусі Джона Коўла ў Менск у Еўразвязе ідзе дыскусія пра межы магчымых кантактаў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. У трэцім выданні праграмы Agora – Belarusian Vector гэтае пытанне абмеркавалі віцэ-прэзідэнт Еўрапарламенту Марцін Гойсік, еўрадэпутат Дайнюс Жалімас і галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Удзельнікі дыскусіі таксама закранулі расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), ролю Украіны ў рэгіёне і неабходнасць каардынацыі паміж ЗША і Еўразвязам. Дыскусію мадэравала нашая карэспандэнтка Ганна Любакова.