Naviny

Мельнікава знайшлася ў Беларусі? Сабралі, што пра гэта вядома

Жанчына, падобная на Анжаліку Мельнікаву, якая трапіла ў сторыс менскай фітнэс-трэнеркі
Жанчына, падобная на Анжаліку Мельнікаву, якая трапіла ў сторыс менскай фітнэс-трэнеркі. Скрыншот t.me/balaganoffnews

Больш як год не было звестак пра месцазнаходжанне былой спікеркі Каардынайыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Ніякай інфармацыі аб ёй не даваў муж, з якім летась удалося пагутарыць журналістам, пакуль не прыйшла ні да якіх вынікаў польская пракуратура. І нечакана 19 сакавіка здымкі жанчыны, падобнай да былой прадстаўніцы дэмсілаў, з'явіліся ў сацсетках. А пасля інфармацыю, што яна ўсё ж знаходзіцца ў Беларусі, пацвердзілі сваякі. Распавядаем, што пра гэта вядома.