Analityka

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь

Сцягі Беларусі, Літвы і ЕЗ
Прэс-канферэнцыя Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы. Сцягі Беларусі, Літвы і ЕЗ. Вільня, Літва. 20 сакавіка 2026 года. Фота: Белсат

Літоўскае грамадства адначасова адчувае да беларусаў і сімпатыю, і насцярожанасць. Новае даследаванне, прадстаўленае дырэктарам Інстытута «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам на прэс-канферэнцыі 20 сакавіка ў Вільні, адлюстроўвае, як літоўцы сёння ўспрымаюць беларусаў, беларускую дзяржаву і звязаныя з гэтым рызыкі.