Пасля чарговай сустрэчы з Джонам Коўлам, спецпрадстаўніком амерыканскага прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка памілаваў 250 палітвязняў. 235 з іх застануцца ў Беларусі. Паводле інфармацыі Офісу Святланы Ціханоўскай, іх вызваляць цягам двух дзён. «Белсат» вывучыў спіс памілаваных, якіх гэтым разам не сталі вывозіць, ад «Вясны». Паглядзелі, калі іх затрымалі, за што і на якія тэрміны засудзілі.