Naviny

«У вас тут чаты GPT нейкія – трэба будзе разабрацца». Эдуард Пальчыс даў першае інтэрв’ю на волі

Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс. 19 сакавіка 2026 года. Вільня. Фота: Белсат

Грамадскі актывіст і блогер Эдуард Пальчыс распавёў у размове з журналістамі, як праходзіла вызваленне, пра адчуванні ў першыя хвіліны на волі, а таксама пра тое, ці будзе ён працягваць сваю дзейнасць.