Дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях дыпламатыі, дырэктар Офісу Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі паведаміў, што напярэдадні візіту ў Менск дэлегацыі Злучаных Штатаў сустрэўся ў Вільні з яе прадстаўнікамі. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанне «Белсату».