Палітзняволенага праваабаронцу Валянціна Стэфановіча вызвалілі з-за кратаў у Беларусі пасля сустрэчы спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам 19 сакавіка. Валянціна з-за кратаў чакалі трое дзяцей. Таксама вызваленыя праваабаронцы Марфа Рабкова і Наста Лойка, паведамляе «Вясна».