Праваабаронцу Насту Лойку вызвалілі з-за кратаў у Беларусі. Палітзняволеная апынулася на волі пасля сустрэчы адмысловага пасланніка ЗША ў справе Беларусі Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам 19 сакавіка. Таксама вызваленыя праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Марфа Рабкова, паведамляе «Вясна».