Узмацненне ўнутраных войскаў у Беларусі адбываецца на фоне страху ўладаў перад рознымі сцэнарамі развіцця падзеяў – ад вонкавых пагрозаў да ўнутраных крызісаў. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў абароне і нацыянальнай бяспецы, былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук у эфіры «Студыі «Белсат» адзначыў, што ў гэтай сістэме вызначальную ролю адыгрывае асабістая лаяльнасць сілавікоў да рэжыму.