Паводле Белстату, рэальныя даходы беларусаў у студзені павялічыліся на 7,5 % год да года. З аднаго боку, гэта істотны рост, а з іншага – амаль удвая меншы, чымся быў у студзені летась. Эканамістка Настасся Лузгіна ў каментары «Белсату» адзначыла, што хуткасць, з якой павялічваюцца даходы людзей, падобна, і надалей будзе запавольвацца.