У Хойніках чыноўнікі арганізавалі сустрэчу на тэму будаўніцтва ядравага могільніка 17 сакавіка. Выглядала ўсё так, быццам яе хацелі правесці як мага цішэй Калі людзі ўсё ж заўважылі падзею і выказалі незадаволенасць, ім забаранілі каментаваць паведамленне аб сустрэчы ў тэлеграм-канале раённай газеты, піша «Флагшток».