рэпартаж

«Адно з апошніх свабодных месцаў у інтэрнэце». У Варшаве прайшоў Дзень беларускай Вікіпедыі

Карыстальнік, які адкрывае Вікіпедыю. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Lorenzo Di Cola/NurPhoto/Getty Images
Карыстальнік, які адкрывае Вікіпедыю. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Lorenzo Di Cola/NurPhoto/Getty Images

Улады аўтарытарных краінаў змагаюцца з Вікіпедыяй, бо гэта – адно з нешматлікіх месцаў, дзе можна знайсці аб’ектыўную інфармацыю. У гэтым перакананы Томаш Блядынец – польскі інжынер, які вывучыў беларускую мову і цяпер піша на ёй артыкулы для свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі. 14 сакавіка пасля 11 гадоў перапынку ён правёў у Публічнай бібліятэцы Варшавы Дзень беларускай Вікіпедыі. У імпрэзе прынялі ўдзел журналістка і фатограф «Белсату».