13 сакавіка ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве адбылася публічная дыскусія «Пасля мяжы: жанчыны паміж стратай і сілай», падчас якой знаныя беларускі дзяліліся сваім досведам эміграцыі і салідарнасці. Размова ладзілася ў межах прэзентацыі чарговай фондавай выставы музею з серыі «Кропка ўваходу», якая гэтым разам прысвячаецца жаночаму супраціву. «Белсат» пабываў на выставе і ўважліва паслухаў дыскусію.