Kamentar

Анжаліка Мельнікава ахвяра ці агентка? Польская пракуратура адказала на запыт Паўла Латушкі

Павел Латушка ў эфіры «Раніцы з «Белсатам». Фота: Белсат
Павел Латушка ў эфіры «Раніцы з «Белсатам». Фота: Белсат

Што паведамляе польская пракуратура з нагоды знікнення Анжалікі Мельнікавай і ці магла яна быць агенткай беларускіх спецслужбаў? Гэтыя пытанні сталі цэнтральнымі ў справе экс-спікеркі Каардынацыйнай рады, якая раптоўна знікла год таму, пакінуўшы пасля сябе больш загадак, чым адказаў. Падрабязнасці ў эфіры «Раніцы з «Белсатам» расказаў намеснік кіраўніцы АПКБ Павел Латушка.