Пісаць законы для будучай Беларусі трэба ўжо сёння, каб не апынуцца ў прававым тупіку заўтра. З такім пасылам 13 сакавіка ў Варшаве прайшла дыскусія на тэму «Дзень Канстытуцыі праз прызму выклікаў і перспектываў». Перад 15 сакавіка прадстаўнікі дэмакратычных сілаў пры ўдзеле Святланы Ціханоўскай сабраліся, каб абмеркаваць юрыдычную гатовасць да зменаў. Удзельнікі сустрэчы сышліся на думцы: праект новай Канстытуцыі, што ствараецца ў выгнанні, – гэта не праца «ў шуфлядку», а неабходны падмурак для будучай дэмакратычнай Беларусі. «Белсат» расказвае найбольш цікавыя моманты з дыскусіі.
рэпартаж
Канстытуцыя напярэдадні пераменаў: чаму пісаць законы трэба ўжо сёння