Першымі ў фокус Міжнароднага крымінальнага суда, які пачаў расследаванне рэпрэсіяў у Беларусі і за яе межамі, трапяць Лукашэнка і Карпянкоў, прагназуе Латушка ў «Студыі» на «Белсаце». Затым могуць узяцца і за іншых высокапастаўленых чыноўнікаў – гэта сігнал усім «элітам».