Міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў у Маскве пра гатовасць Беларусі да «папулярызацыі расейскай мовы». Прэс-сакратарка ведамства не ўбачыла ў гэтым нічога кепскага і не пагадзілася з тым, што ў папулярызацыі мае патрэбу акурат беларуская мова, а не расейская.