Naviny

МПЗ: больш за 7,7 тысячы беларусаў задэкларавалі звышпрыбыткі

Начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства падаткаў і збораў Андрэй Кавалеўскі
Начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства падаткаў і збораў Андрэй Кавалеўскі. Фота: Дом прэсы

У Беларусі каля 7,7 тысячы чалавек падалі падатковыя дэкларацыі ў сувязі з атрыманнем звышпрыбыткаў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Андрэй Кавалеўскі на прэс-канферэнцыі 10 сакавіка.