Kamentar

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 сакавіка

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец, які быў абраны старшынём аргкамітэту ў справе святкавання Дня Волі, у эфіры «Студыі «Белсат» падзяліўся планамі датычна адзначэння 108-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.