Kamentar

Быць «Побач». Былыя палітзняволеныя аб’ядналіся дзеля ўзаемнага падтрымання

Былая палітзняволеная Дар'я Афанасьева паказвае сукенку, якую яна насіла ў калоніі. 21 траўня ў Беларускім доме прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды Дня палітвязня. Варшава, Польшча. 21 траўня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Аб’яднанне палітзняволеных жанчын «Побач» стварылі беларускі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі. Мэта – падтрыманне адна адной, абарона правоў і годнасці беларусак, якія сутыкнуліся з пераследам. Былая палітзняволеная Вольга Філатчанкава, адна з удзельніц ініцыятывы, расказала «Белсату», колькі людзей налічвае Аб’яднанне і як можна зрабіцца часткаю супольнасці.