Kamentar

На каго раўняцца беларускім жанчынам? Ціханоўская адказала «Белсату»

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская на канферэнцыі «Беларусь і беларусы ў часы геапалітычнай няпэўнасці: глабальныя перцэпцыі і ўнутраныя рэаліі» ў Вільні, Літва. 11 верасня 2025 года. Фота: Белсат

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ў размове з «Белсатам» расказала, якія беларускі натхняюць яе асабіста і на каго, на яе думку, варта раўняцца сёння. Паводле ейных словаў, скласці спіс «правільных прыкладаў» немагчыма: выбітных беларусак вельмі шмат – і ў гісторыі, і ў сучаснасці.