Авіякампанія FlyDubai 5 і 6 сакавіка здзейсніла рэйсы, каб вывезці беларускіх турыстаў з ААЭ. Ляцець прапанавалі ў Маскву ці Казань. Пра рэйсы ў Менск гаворкі не ідзе, спецыяльныя эвакуацыйныя барты ў Беларусь не запланаваныя, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў.