Naviny

Беларускім моладзевым зборным па валейболе дазволілі выступаць у Еўропе пад дзяржсімваламі

Валейбол
Валейбол. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: sportpriority.com

На онлайн-паседжанні Адміністратыўнай рады Еўрапейскай канфедэрацыі валейболу (CEV), якое адбылося 3 сакавіка, было пацверджана, што юніёрскія спартоўцы з беларускімі і расейскімі пашпартамі змогуць узяць удзел у міжнародных моладзевых спаборніцтвах пад эгідай CEV, паведамляе Беларуская федэрацыя валейболу.