У сталіцы Літвы ў пятніцу, 6 сакавіка, распачаўся традыцыйны штогадовы кірмаш вырабаў народных промыслаў Казюк, які праходзіць у першыя выходныя сакавіка ў гонар дня святога Казіміра. Гэта падзея славіцца багаццем вырабаў рамеснікаў, вербаў, традыцыйных пачастункаў і святочнай атмасферай у Старым горадзе, сімвалізуючы прыход вясны. Як выглядаў першы дзень кірмашу глядзіце ў нашым фотарэпартажы.