Былы палітычны вязень Віктар Бабарыка, які вяртаецца ў палітыку, мусіць неяк знайсці сваю нішу, якая б адрознівалася ад таго, што робяць і прапануюць іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў. Аднак што гэта можа быць, няясна. Магчыма, Бабарыка ў такой сітуацыі ўвогуле далучыцца да паплечнікаў лідаркі дэмсілаў Святланы Ціханоўскай – адпаведная падрыхтоўка ўжо ідзе. Пра гэта ў эфіры «Белсату» расказаў палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі.