Дзмітрый Крук з даследчага цэнтру BEROC спрагназаваў, што беларуская эканоміка ў перспектыве дзесяцігоддзяў будзе расці прыкладна на 1–2 % у год. Такая дрыгва азначае, што багата беларусы жыць не будуць, а гэта можа справакаваць істотныя зрухі ў грамадстве і агулам у краіне. Адзін з імаверных шляхоў краіны – усё больш удушлівыя абдымкі Расеі, але ці прадвызначаны гэты лёс?