«Вольныя Купалаўцы» рыхтуюць прэм'еру спектаклю «Менскае мора» – паводле пʼесы, створанай на падставе даносаў у КДБ. Над пастаноўкай працуе вядомы польскі рэжысёр Войцех Урбаньскі («Зэкамерон»). У спектаклі граюць Зоя Белахвосцік, Міхась Зуй, Валянціна Гарцуева, Дзмітрый Есяневіч і Алег Гарбуз. Прэмʼера – 31 сакавіка. Вучым семафорную грамату і падаём сігналы?.. «Белсат» пабываў на рэпетыцыі ў Варшаве.
рэпартаж
«Я – «крыса», але я не адзін такі…» «Вольныя Купалаўцы» пакажуць спектакль «Менскае мора» – пра даносчыкаў і стукачоў