Shuflyadka

Другая вейшнорская вайна – гэта не жарт. Як у Беларусі выдумляюць «экстрэмісцкія фармаванні»

Вайна з Вейшнорыяй
Вайна з Вейшнорыяй ва ўяўленні штучнага інтэлекту. Малюнак створаны нейрасеткай. Выява: ChatGPT

Вейшнорскія канапныя войскі б’юць па Драздах саматужнымі мэмамі! Толькі гэта не смешна, бо за гэта караюць рэальнага чалавека. Абсурдны спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» дэманструе: у Беларусі любога можна пасадзіць за невядома што.