Gistoryi

«Увечары тэлефануе доктар з паліклінікі і кажа вынікі аналізаў: гэта проста шок!» Беларусы пра медыцыну ў Літве

Праспект Гедзіміна. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Праспект Гедзіміна. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

«Белсат» працягвае збіраць гісторыі беларусаў, якія лячыліся за мяжою. Мы ўжо апавядалі, як выбудаванае лячэнне ў Польшчы і Грузіі, цяпер на чарзе яшчэ адна папулярная ў беларускіх эмігрантаў краіна – Літва.