У школах Беларусі 5 сакавіка пройдзе адзіны ўрок «Беларуская жанчына – сімвал сілы і натхнення». Для педагогаў падрыхтавана падрабязная метадычка: з мэтамі, устаноўкамі, рэкамендаванымі пытаннямі і нават фінальнымі высновамі, да якіх варта падвесці вучняў. «Белсат» разабраў дакумент – і ўбачыў, якой улады бачаць «правільную беларуску».