У Польшчы пракуратура адмовілася распачынаць справу аб неправамернай выдачы польскіх візаў Poland. Business Harbour (PBH) ІТ-спецыялістам. Пра гэта паведаміў выданню Rzeczpospolita прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Варшаве Пётр Скіда. Суд пастанову пракуратуры падтрымаў.