Літоўская Нацыянальная асацыяцыя аўтаперавознікаў LINAVA 2 сакавіка афіцыйна звярнулася ў Еўрапейскую камісію ў сувязі з затрыманнем у Беларусі транспартных сродкаў літоўскіх і іншых перавознікаў з краінаў Еўразвязу. У арганізацыі заяўляюць, што сума вызначанай шкоды ўжо набліжаецца да 22 млн еўраў.