Naviny

Больш за 3 тысячы турыстаў з Беларусі застаюцца ў краінах Блізкага Усходу

Дубай і Доху
Адмененыя рэйсы ў Дубай і Доху, паказаныя на табло з палётнай інфармацыяй у міжнародным аэрапорце Гон-Конгу 2 сакавіка 2026 года, Кітай. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sawayasu Tsuji/Getty Images

Больш за 3 тысячы беларускіх турыстаў, якія купілі пуцёўкі праз турагенцтвы, застаюцца ў краінах Блізкага Усходу. Пра гэта распавёў дырэктар Нацыянальнага агенцтва турызму Кірыл Машарскі, заўважыў Reform.news.