Ніводны замежнік не быў пазбаўлены міжнароднай абароны ў Польшчы праз пашпарт «Новай Беларусі». Пра гэта паведаміла Упраўленне ў справах замежнікаў Польшчы на запыт «Еўрарадыё». Аднак адна праверка праз выкарыстанне такога дакументу ў Польшчы яшчэ ідзе, расказала юрыстка Ганна Маціеўская.