Naviny

BELPOL: алей з сыравіны з акупаваных тэрыторый Украіны трапляе ў ЕЗ пад выглядам беларускага

Бутэлька алею на фоне Брандэнбургскае брамы ў Берліне
Бутэлька алею на фоне Брандэнбургскае брамы ў Берліне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

Арганізацыя BELPOL апублікавала новае расследаванне, у якім сцвярджае, што беларускія кампаніі працягваюць перапрацоўваць аграпрадукцыю, вывезеную з акупаваных тэрыторый Украіны, а затым экспартуюць яе ў краіны Еўразвязу і Нарвегію пад выглядам прадукцыі беларускага паходжання. У схемах, паводле звестак следчых, задзейнічаныя фірмы з Нямеччыны і Польшчы, а частку паставак маскуюць пад казахстанскія тавары.