28 лютага ў варшаўскім кінатэатры «Luna» ўручылі прызы 15 пераможцам беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас». Прэмію за найлепшы ігравы поўнаметражны фільм атрымала стужка Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», натхнёная гісторыяй кахання палітзняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай і яе мужа Ігара Ільяша.