Naviny

У Іране паведамілі, хто часова ўзначаліць краіну пасля смерці Хамэнэі

Прэзідэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян
Прэзідэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян бярэ ўдзел у сваёй першай прэс-канферэнцыі пасля ўступлення на пасаду 16 верасня 2024 года ў Тэгеране. Фота: Majid Saeedi / Getty Images

Пасля гібелі вярхоўнага лідара Ірану Алі Хамэнэі кіраўніцтва краінай у пераходны перыяд будзе ажыццяўляць спецыяльная рада, у якую ўвойдуць прэзідэнт Масуд Пэзэшкіян, кіраўнік судовай улады Галям-Гусэйн Магсэні Эжэі і адзін з чальцоў Рады вартаўнікоў Канстытуцыі, паведамляе іранскае агенцтва Tasnim.