рэпартаж

«Загінула шмат – некаторым некуды кветкі прынесці». Рэпартаж з вёскі, што стала шчытом Кіева, дзе ладзяць мемарыял памяці беларусаў

Беларускі добраахвотнік каля мемарыялу «Анёлы перамогі» у Машчуне
Беларускі добраахвотнік каля мемарыялу «Анёлы перамогі» Машчун, Кіеўская вобласць, Украіна. 23 лютага 2026 года. Фота: Алесь Мінаў / Белсат

«Плот увесь пасечаны, пастраляны. Бачыш? Стралялі па людзях, каб не маглі з хат выйсці», – кажа на ўездзе ў Машчун, катэджны пасёлак у Бучанскім раёне пад Кіевам, Максім Дзмітракоў, беларускі валанцёр, які вязе нас да мемарыялу «Анёлы перамогі». «Так, тут п***ец быў, – каментуе прадстаўніца валанцёрскага хабу «Сустрэча» Алена Жаркевіч. Яна ведае гэтыя вуліцы і дамы, бо часта сюды прыязджае. У Машчуне адбываліся баі, за якія кіраўніцтва Украіны пазней назаве яго «вялікім шчытом». Ён не пусціў да сталіцы расейскія войскі, значная частка якіх прыйшла сюды з тэрыторыі Беларусі. Гэтая бітва забрала жыццё і беларуса, і каля месца яго гібелі валанцёры ствараюць мемарыял памяці ўсіх беларускіх добраахвотнікаў. Да апошніх дзён лютага, калі ў Машчун прарвалася першая варожая тэхніка, «Белсат» публікуе рэпартаж з адтуль.