Naviny

Пагадненне аб супрацы заключылі DissidentBY і цэнтр занятасці Познані

img
Павятовы цэнтр занятасці ў Познані. Фота: Robert Wozniak. Крыніца: gloswielkopolski.pl

Ініцыятыва падтрымкі палітычных зняволеных Беларусі DissidentBY заключыла пагадненне аб супрацы з Павятовым цэнтрам занятасці ў Познані (Powiatowy Urząd Pracy w Poznaniu), каб зрабіць доступ да прафесійнай падтрымкі і магчымасцяў на рынку працы больш зразумелым для сваёй мэтавай групы. Пра гэта паведамляе DissidentBY і запрашае рэпрэсаваных беларусаў, якія жывуць у Познані і ваколіцах, на кансультацыі аб працы.