рэпартаж

Што выбіраюць беларусы – Еўропу ці Расею? Разбіраецца гісторык Віктар Шадурскі

Лекцыя былога дэкана факультэту міжнародных дачыненняў БДУ Віктара Шадурскага «Еўрапейскі выбар Беларусі: выклікі і перспектывы» ў Беларускім моладзевым хабе. Варшава, Польшча. 25 лютага 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Які кірунак развіцця для сваёй краіны сёння абіраюць беларусы – еўрапейскі ці ў саюзе з Расеяй? Нацыя падзеленая ў гэтым пытанні ці ёсць еднасць? І чаму сёння ў Беларусі няма выразных пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй? Ці значыць гэта, што беларусы не выбіраюць Еўропы? Разважанням над гэтымі пытаннямі была прысвечаная лекцыя доктара гістарычных навук Віктара Шадурскага «Еўрапейскі выбар Беларусі: выклікі і перспектывы», якая прайшла 25 лютага ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве.