Kamentar

Лукашэнка прымусіць генералаў скакаць з парашутам

Комплексныя заняткі з ваеннаабавязанымі, прызванымі з запасу падчас комплекснага правярання баявой гатовасці Узброеных Сілаў на адным з палігонаў Заходняга аператыўнага камандавання. Фота: Міністэрства абароны РБ/Тelegram

Заявы датычна вайсковых пытанняў усё часцей прыносяць беларусам, якія сочаць за палітычнай сітуацыяй у краіне, шмат перажыванняў і трывогі. Нядаўна прагучаў цэлы шэраг наратываў з боку прадстаўнікоў рэжыму аб падвышэнні ўзроўню боегатовасці войскаў, ідзе працэс мабілізацыі ваеннаабавязаных Гарадзенскай вобласці, а кіраўнік Беларусі непасрэдна сам выязджае ў зоны, дзе праводзяцца вучэнні, з мэтай асабістай інспекцыі.