У Польшчы ўзбудзілі справу аб пазбаўленні міжнароднай абароны грамадзяніна Беларусі. Пры падачы дакументаў ён пазначыў, што мае «Пашпарт Новай Беларусі», але гэта ўспрынялі як узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі Беларусі. Працэдуру пазбаўлення абароны могуць спыніць, але з выкарыстаннем «Пашпарту Новай Беларусі» там, дзе просяць дакументы, варта быць асцярожнымі.