Naviny

Чацвёртая гадавіна ўварвання: Мінабароны Украіны прадставіла стратэгічны план прымусу РФ да міру

Украінскія вайскоўцы. Фота: mod.gov.ua
Украінскія вайскоўцы. Фота: mod.gov.ua

У дзень чацвёртай гадавіны поўнамаштабнага расейскага ўварвання міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў прадставіў сістэмны план дзеянняў, закліканы праз тэхналогіі і эканамічны ціск прымусіць агрэсара да спынення вайны. Стратэгія грунтуецца на трох галоўных апірышчах: поўнай абароне неба, знішчэнні наступальнага патэнцыялу ворага і блакаванні нафтавых даходаў Крамля.