У Мексіцы 22 лютага 2026 года ў выніку аперацыі захопу забілі аднаго з самых уплывовых наркабаронаў – Нэмэсьё Асэгуэра Сэрвантэса (Nemesio Oseguera Cervantes) на мянушку Эль Мэнча, лідара Картэлю новага пакалення Халіска (Cártel de Jalisco Nueva Generación, CJNG). Пасля гэтага ў шэрагу мексіканскіх штатаў пачаліся закалоты, на барацьбу з якімі ўрад скіраваў 2000 жаўнераў.