Аляксандр Лукашэнка змяніў склад камісіі ў пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці, а таксама камісіі для вяртання. Імёны новых чальцоў пералічаныя ва ўказе № 62 ад 20 лютага «Аб змяненні ўказаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», які 24 лютага быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.